Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 164 выпуск, 2.11.2019 (аўдыё)
1 лістапада 2019
«Пакаленне XXI» – 164 выпуск, 2.11.2019 (аўдыё) Пачуццё гумару асабліва цэніцца ў грамадстве. Гумар дазваляе годна выходзіць з любой сітуацыі, знаёміцца, змагацца з няўпэўненасцю ў сабе, ўвогуле глядзець на недарэчнасці пад іншым вуглом. Для адных гумар – стыль жыцця, для іншых (і зараз гэта вельмі папулярна) – прафесія. У любым выпадку ўменне жартаваць лішнім не будзе ніколі. А як навучыцца дакладна, ярка, іранічна фармуляваць свае думкі? Ці можна авалодаць навукай пад назвай «гумар»? І як яна можа спатрэбіцца ў жыцці? Госці чарговага выпуску праекта «Пакаленне XXI» – кіраўнік Клуба вясёлых і знаходлівых Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Станіслаў Атвалка і старшакласнікі-члены каманды КВЗ. Эфір – 2 лістапада ў 11-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: