- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 166 выпуск, 23.11.2019 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 166 выпуск, 23.11.2019 (аўдыё)

Вахта памяці ля Вечнага агню на Плошчы Перамогі – сапраўдная візітоўка сталіцы; зараз, падчас рэканструкцыі мемарыяла, яна часова перамясцілася на Плошчу Дзяржаўнага сцяга, але, нягледзячы на змену лакацыі, патрабаванні да ўдзельнікаў мемарыяльнага атраду засталіся звычайныя. Чатыры дні на тыдні старшакласнікі з розных навучальных устаноў Мінска нясуць Вахту памяці. І перад тым, як паказаць прыгожы малюнак страявой падрыхтоўкі, трэба добра папрацаваць на шматлікіх рэпетыцыях.
Навошта школьнікам такі вопыт? Чаму яны лічаць за гонар прыняць удзел у гэтым праекце? І ці ведаюць яны сваіх продкаў, якія больш за 70 гадоў таму адстаялі для іх мірнае жыццё?
У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» размаўляем са старшакласнікамі сталічнай гімназіі №2, якія хутка заступяць на Пост №1.
Эфір – у суботу, 23 лістапада, у 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: