Падзяліцца:
“Пакаленне XXI” - 48 выпуск,  5.08.17
11 жніўня 2017
“Пакаленне XXI” - 48 выпуск,  5.08.17

У праекце «Пакаленне XXI» працягваем знаёміць  з цікавымі адрасамі летніх канікул.

Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА  больш за 20 гадоў ладзіцца ў Беларусі. Ён і сёння не мае аналагаў  у краінах СНД  па гарманічным сінтэзе   нефармальнай дадатковай адукацыі, актыўнага  адпачынку,  аздараўлення ўдзельнікаў   і магчымасці  для моладзі ў рэалізацыі  сваіх ідэй, талентаў і ініцыятыў.  Кожны тут  можа знайсці сябе заняткі  згодна са сваімі інтарэсамі. У моладзі ёсць магчымасць паўдзельнічаць у самакіраванні,  адукацыйных, культурных і спартыўных праектах.

Падрабязнасці  ад   праграмнага дырэктара  Летняга ўніверсітэта клубаў ЮНЕСКА   Анастасіі Дорань,  адміністратыўнага  дырэктара  Андрэя Пакрэпы і  сёлетніх удзельнікаў  праекта слухайце  12 жніўня ў 11.30 у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI ».


Свае меркаванні  па тэме  можна дасылаць  на сайт  РАДЫЁ.БЕЛ  або размясціць  на афіцыйнай старонцы канала у facebook. 
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: