Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 72 выпуск, 13.01.2018 (аўдыё)
12 студзеня 2018
«Пакаленне XXI» – 72 выпуск, 13.01.2018 (аўдыё) Для таго, каб стаць сапраўдным мастаком, трэба з дзяцінства трымаць аловак у руцэ, а каб разбірацца ў выяўленчым мастацтве, абавязкова трэба ведаць плыні і накірункі жывапісу, яго гісторыю і вядомых асоб. У творчасці, як і ў любой іншай сферы, вяршынь дасягае той, хто ўпарта рухаецца да мэты. Сталічная дзіцячая мастацкая школа №1 адчыніла дзверы для юных творцаў яшчэ ў 1958 годзе. Многія з іх пазней не толькі працягнулі адукацыю у мастацкіх ВНУ, але і вярнуліся ў родныя сцены выкладчыкамі. Чарговы выпуск праграмы «Пакаленне XXI» знаёміць з гэтай творчай адукацыйнай установай і яе навучэнцамі. Эфір – у суботу, 13 студзеня, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: