Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 73 выпуск, 27.01.2018 (аўдыё)
26 студзеня 2018
«Пакаленне XXI» – 73 выпуск, 27.01.2018 (аўдыё) Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі 37-мы раз сабраў юных навукоўцаў сталіцы – шматпрофільная канферэнцыя стала заключным этапам гарадскога конкурсу школьнікаў на лепшую даследчую работу. Старшакласнікі ладзілі прэзентацыі па прадметах гуманірнага і тэхнічнага цыклаў. Такая навукова-даследчая дзейнасць развівае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці падлеткаў, дапамагае вызначыцца з будучай прафесіяй. У гэтым упэўнены ўдзельнікі чарговага выпуску праекту «Пакаленне XXI» – пераможцы конкурсу і загадчыца сектара пазнавальных ініцыятыў палаца дзяцей і моладзі Юлія Карповіч. Эфір – у суботу, 27 студзеня, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: