
Што такое патрыятызм для сучаснага маладога пакалення? Як школьнікі разумеюць словы «Радзіма», «памяць», «павага да мінулых падзей», «еднасць пакаленняў»?..
Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Госці праграмы – начальнік Штаба Паста №1 Горада-героя Мінска Сяргей Быкаў і старшакласнікі-прадстаўнікі Ганаровай вахты памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі.
Эфір – у суботу, 10 лютага, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.