- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 77 выпуск, 24.02.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 77 выпуск, 24.02.2018 (аўдыё)

Як сучасныя школьнікі ставяцца да праблемы энергазберажэння? Ці маюць звычку эканомна расходваць ваду, святло ў кватэры, а можа, нават падказваюць дарослым, як правільна абыходзіцца са смеццем?..
Так, маладое пакаленне сёння больш адукаванае ў гэтых пытаннях, шмат ведае пра неабходнасць ашчаднага выкарыстання прыродных рэсурсаў, актыўна прапагандуе такую практыку – малююць тэматычныя плакаты, здымаюць відэаролікі, ствараюць арт-аб'екты, ладзяць тэатралізаваныя пастаноўкі. Больш за тое, прэзентуюць свае вынаходніцтвы ў галіне энергазберажэння.
Госці чарговага выпуску праекта «Пакаленне XXI» – пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон». Яны раскажуць пра свае цікавыя праекты ў галіне энергазберажэння, падзеляцца сваім вопытам эканоміі ў быце, паразважаюць на актуальную тэму захавання прыроды.
Эфір – у суботу, 24 лютага, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: