
У Беларусі праходзіць шмат розных алімпіяд, конкурсаў, аглядаў па выяўленні і падтрымцы таленавітай і адоранай моладзі. Адзін з самых уплывовых – Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцкай моладзі «Тэхнаінтэлект». Штогод юныя даследчыкі і эксперыментатары з усёй рэспублікі на некалькі дзён сустракаюцца ў Мінску, знаёмяцца, абараняюць свае праекты, удзельнічаюць у майстар-класах.
Чарговы выпуск праграмы «Пакаленне XXI» прапануе сустрэчу з лаўрэатамі сёлетняга, 9-га па ліку, конкурсу. У размове прыме ўдзел і намеснік дырэктара Інстытута інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ Алена Касцюкевіч.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.