Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» –  82 выпуск, 31.03.2018 (аўдыё)
30 сакавіка 2018
«Пакаленне XXI» –  82 выпуск, 31.03.2018 (аўдыё) У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшоў Форум юных лідараў Саюзнай дзяржавы, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Старшакласнікі, ўдзельнікі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый з Мінска і Санкт-Пецярбурга знаёміліся, знаходзілі агульныя тэмы для далейшага супрацоўніцтва. Моладзь цікавяць магчымасці сумеснай работы ў праектах сферы адукацыі, навукі і культуры, захавання агульнай гістарычнай спадчыны дзвюх краін. Больш падрабязна пра сустрэчы і работу на пляцоўках форуму, удзел у сумесных праектах беларускіх і расійскіх школьнікаў – у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Сваімі думкамі і эмоцыямі падзеляцца удзельнікі форуму і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая. Эфір – у суботу, 31 сакавіка, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: