Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» –  83 выпуск, 7.04.2018 (аўдыё)
6 Красавіка 2018
«Пакаленне XXI» –  83 выпуск, 7.04.2018 (аўдыё) Вядома, што матэматыка развівае і агульны інтэлект, вучыць аналізаваць і абагульняць, звязваць часткі ў адзінае; наогул, дакладныя навукі выхоўваюць характар, бо без настойлівасці, сканцэнтраванасці задачку па той жа матэматыцы ці фізіцы не рашыць. Не кожнаму вучню даюцца лёгка такія дысцыпліны. І тут у дапамогу – яркія школьныя праекты, як тыдзень матэматыкі і фізікі. Гэта не толькі традыцыйнае свята навук для ўстаноў адукацыі і таленавіных школьнікаў. Гэта яшчэ і добрая магчымасць зацікавіць дакладнымі навукамі ўсіх тых, хто яшчэ не папаў пад уплыў займальнай інтэлектуальнай працы. Як жа праходзіць такі тыдзень у сталічнай гімназіі №29? Даведаемся ад старшакласснікаў і настаўніцы фізікі Наталлі Чыж. Эфір – у суботу, 7 красавіка, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: