- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 84 выпуск, 16.04.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 84 выпуск, 16.04.2018 (аўдыё)

XIII Рэспубліканская прававая алімпіяда «Феміда» днямі сабрала юных прававедаў з усёй Беларусі. Сёлетняе інтэлектуальнае і творчае спаборніцтва прысвечана беларускай міліцыі і прымеркавана да 60-годдзя Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.
Школьнікі правяралі свае веды ў конкурсах на агульную эрудыцыю, расказвалі пра сваю малую радзіму, абмяркоўвалі савецкія кінастужкі, прысвечаныя міліцыі, выступалі ў тэатралізаваных пастаноўках. Таксама ў праграме алімпіяды – тэсціраванне па прадмеце «Грамадазнаўства».
Як рыхтаваліся да спаборніцтваў, што было самым цікавым і складаным падчас іспытаў, раскажуць фіналісты алімпіяды «Феміда» у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Да размовы далучыўся кіраўнік групы прафесійна-арыентацыйнай работы Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Валерый Страмбурскі.
Эфір – у панядзелак, 16 красавіка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: