- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 85 выпуск, 21.04.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 85 выпуск, 21.04.2018 (аўдыё)

Школа валанцёраў «Сёння» – гэта пляцоўка для лідараў-валанцёраў і тых, хто хоча імі стаць; тут можна знайсці сяброў, абменьвацца вопытам, развівацца і павышаць свой патэнцыял, дасягаць перамог і здзяйсняць добрыя ўчынкі.
Мэта праекта – фарміраванне, навучанне і каардынацыя работы каманды валанцёраў-прафесіяналаў. Для тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў дабрачыннай справе, ладзяцца семінары, майстар-класы, практыкумы і канферэнцыі.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – каардынатар крэатыўна-інавацыйнага цэнтра Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Яна Шарамецьева і наведвальнікі Школы валанцёраў «Сёння».
Эфір – у суботу, 21 красавіка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: