Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 87 выпуск, 5.05.2018 (аўдыё)
4 мая 2018
«Пакаленне XXI» – 87 выпуск, 5.05.2018 (аўдыё) Больш за дваццаць гадоў аб'ядноўвае таленавітых школьнікаў рэспублікі «ЮНІ-цэнтр-XXI», афіцыяльная назва гэтай установы Навукова-даследчы і метадычны цэнтр выкладчыкаў і навучэнцаў пры факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Сярод яго асноўных задач – арганізацыя інтэлектуальных мерапрыемстваў і дадатковае навучанне падлеткаў. Школы юных матэматыкаў, інфарматыкаў, фізікаў і астраномаў выхоўваюць лаўрэатаў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд. Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – дырэктар «ЮНІ-цэнтра-XXI» Барыс Задворны, выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі і навучэнцы ўстановы. Эфір – 5 мая ў 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: