- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 88 выпуск, 12.05.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 88 выпуск, 12.05.2018 (аўдыё)

Сёлетняя вясна радуе сапраўды летнім надвор'ем, таму пасля заняткаў ці ў выхадныя дні школьнікі з бацькамі ці сябрамі ладзяць вандроўкі за горад, ходзяць у міні-паходы. Нехта нават ужо адкрыў купальны сезон. Усё гэта, вядома, аздараўляе і дорыць новыя ўражанні і прыўзняты настрой. Але ж падчас адпачынку нельга забывацца і аб правілах бяспекі.
Якім чынам школьнікі атрымліваюць веды па бяспечных паводзінах, наколькі яны гатовыя пры неабходнасці аказаць першую медыцынскую дапамогу?
Размова на гэтую актуальную тэму ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Удзел у ёй бяруць настаўніца па дапрызыўнай падрыхтоўцы сталічнай гімназіі №29 Антаніна Рамановіч і старшакласнікі, члены Клуба юных ратавальнікаў-пажарных.
Эфір – 12 мая ў 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: