
Гэтыя майскія дні для адзінаццацікласнікаў асаблівыя: выніковыя кантрольныя, апошнія адзнакі ў дзённіку, а там і апошні званок... Развітанне са школай нібы развітанне з дзяцінствам: з сябрамі-аднакласнікамі, любімымі настаўнікамі, агульнай атмасферай лёгкасці і безклапотнасці.
Чым запомніўся гэты год нашым героям – вучням 11 «А» класа сталічнай гімназіі №29? Дасягненнямі ў вучобе, яркімі пазашкольнымі падзеямі? З якімі пачуццямі падлеткі пакінуць школу, якая за 11 гадоў стала другім домам? І чаму навучыла іх школа? Адказы на пытанні пачуем у чарговым выпуску праекта «Пакаленне-XXI».
Эфір – 12 мая, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.