- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 91 выпуск, 2.06.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 91 выпуск, 2.06.2018 (аўдыё)

Днямі ў школах празвінеў апошні званок; для выпускнікоў – гэта развітанне з дзяцінствам і пачатак новай старонкі жыцця, а для іншых школьнікаў – завяршэнне чарговага вучэбнага года, насычанага падзеямі, сустрэчамі, адкрыццямі. Фінальную рысу падводзяць і ўстановы дадатковай адукацыі.
Вось і ІТ-школа Myfreedom разам з БДУІР правялі прэзентацыі каманд школьнікаў, якія на працягу года распрацоўвалі ІТ-праекты. Старшакласнікі прайшлі курсы па вэб-распрацоўках, 3D-мадэляванні і прадставілі гледачам і ментарам свае праекты.
У чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI» яны падрабязна раскажуць пра свае дасягненні, падзеляцца марамі на новы вучэбны год.
Эфір – 2 чэрвеня ў 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: