Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 91 выпуск, 9.06.2018 (аўдыё)
8 чэрвеня 2018
«Пакаленне XXI» – 91 выпуск, 9.06.2018 (аўдыё) Выпускны баль – развітанне з дзяцінствам, школай, сябрамі, і галоўныя героі нашага праекта, сённяшнія выпускнікі 29-й сталічнай гімназіі, таксама на парозе новага жыцця. Напрацягу двух гадоў журналісты Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё сачылі за іх школьным жыццём, назіралі, як яны сталелі, займаліся любімымі справамі, распытвалі пра іх мары, надзеі, як яны выбіралі сваю будучую прафесію, куды накіруюць свае шляхі-дарогі. Якія пачуцці ў іх зараз, з якім багажом уступаюць ў дарослае жыцё? Пра гэта – у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Да размовы мы запрасілі дырэктара гімназіі Віктара Пшыкава і класнага кіраўніка 11-а класа Анастасію Бандаровіч. Яны дазволілі журналістам больш глыбока зазірнуць у жыццё гімназіі, школьныя праблемы нашых герояў, пазнаёміцца з іх унутраным светам. І зараз таксама жадаюць падзяліцца сваімі назіраннямі і эмоцыямі. Эфір – 9 чэрвеня ў 11-20. Свае ўражанні ад перадачы можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: