- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 92 выпуск, 16.06.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 92 выпуск, 16.06.2018 (аўдыё)

Летні час трэба бавіць не толькі ярка і захапляльна, але і з карысцю – на канікулах у падлеткаў ёсць магчымасць зарабіць кішэнныя грошы, а таксама атрымаць першыя ўрокі фінансавай граматнасці, даведацца пра сапраўдную “цану” грошай, правільна імі распараджацца.
У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі падлеткі робяць сувенірную прадукцыю, рамантуюць мэблю, даглядаюць за жывёламі і яшчэ шмат чаго іншага. Але гадоўнае – набываюць навыкі, якія спатрэбяцца ў жыцці кожнаму.
Удзельнікі чарговага выпуска праекта «Пакаленне XXI» – выкладчыкі дадатковай адукацыі і старшакласнікі, якія выбралі працоўнае лета.
Эфір – традыцыйна ў суботу, 16 чэрвеня, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: