- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 93 выпуск, 23.06.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 93 выпуск, 23.06.2018 (аўдыё)

На рахунку валанцёрскага атрада «Дарогай дабра» шмат добрых спраў; яго актывісты – старшакурснікі Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі. Але, калі справа ідзе пра тэматычную акцыю ці дабрачынны праект, ніхто з навучэнцаў не адмаўляецца ад удзелу.
Як арганізаваны валанцёрскі рух у гэтай навучальнай установе, чым прыцягвае і хто пад яго апекай? Пра гэта раскажуць у чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» самі навуцэнцы-валанцёры і педагог-арганізатар каледжу Вольга Корбут.
Эфір – традыцыйна ў суботу, 23 чэрвеня, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: