- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 96 выпуск, 14.07.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 96 выпуск, 14.07.2018 (аўдыё)

Лета – час канікулаў, адпачынку. А таксама – магчымасць палепшыць ці пашырыць свае веды па школьнай праграме. Дарэчы, можна спалучыць гэтыя кампаненты разам і бавіць канікулы з карысцю, весела і запамінальна.
У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» ладзім віртуальную экскурсію ў лагер «Чабарок» пры Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Дзве змены ўключаюць у сябе гульні, спартыўныя і творчыя спаборніцтвы. Як усё гэта арганізавана, чым запоўнена, раскажуць самі наведвальнікі лагера «Чабарок» і начальнік другой змены Алена Салтанава.
Эфір – у суботу, 14 ліпеня, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: