Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 97 выпуск, 21.07.2018 (аўдыё)
20 Ліпеня 2018
«Пакаленне XXI» – 97 выпуск, 21.07.2018 (аўдыё) Што такое лінгвістычны лагер? Магчымасць не забыць замежную мову за тры летнія месяцы, бо практыка дазваляе падлеткам замацаваць свае веды, а галоўная асаблівасць – камунікацыя выключна на замежнай мове. Змена ў такім лагеры за мяжой каштуе шмат. Таму добрай альтэрнатывай падаецца лінгвістычны лагер у Беларусі. Тут не толькі заняткі за партамі, практыкаванні ў падручніках, пераклады і дыялогі. Гэта яшчэ экскурсіі, абмеркаванні, гульні, дыскусіі з носьбітамі мовы. А ў выніку – высокі ўзровень валодання замежнай мовай, цікавасць да яе. Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – кіраўнік Цэнтра вывучэння замежных моў Ларыса Ламбіна і школьнікі, наведвальнікі летняга лінгвістычнага лагера. Эфір – у суботу, 21 ліпеня, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: