Падзяліцца:
Палітолаг: бяспека – базавае патрабаванне для развіцця дзяржавы (аўдыё)
23 сакавіка 2017
Палітолаг: бяспека – базавае патрабаванне для развіцця дзяржавы (аўдыё) Гарантаванню грамадскай бяспекі была прысвечана нарада ў Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання міру і спакойнага жыцця грамадзян у краіне і арыентаваў уладныя органы на падтрыманне правапарадку ў строгай адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй. Прэзідэнт адзначыў: сёння ў Беларусі падтрымліваецца спакой і парадак, а людзі адчуваюць сябе ў бяспецы.

Менавіта стабільнасць у краіне і бяспека грамадзян - прыярытэтная задача ўлады, адзначыў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё палітолаг Пётр Пятроўскі. Паводле яго слоў, «напэўна, Беларусь з'яўляецца ўнікальнай краінай Усходняй Еўропы, якая захавала, і суверэнітэт, і незалежнасць, гаспадарчы і кадравы патэнцыял. Гэта звязана перш за ўсё з гарантаваннем бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта бяспека, менавіта кіруемасць краіны з'яўляецца базавым патрабаваннем для развіцця дзяржавы, і каб сёння мы любой цаной не проста захавалі гэта, а спынялі любыя спробы дэструктыўных элементаў, радыкальных або нават экстрэмісцкіх элементаў расхістаць лодку, якім-небудзь чынам паспрабаваць паставіць пад сумненне асновы беларускай дзяржавы, гэта значыць, бяспеку, яе сацыяльна-эканамічны лад і палітычную мадэль. Прэзідэнт таксама надаў увагу таму, што нашы суседзі прадэманстравалі як раз небяспечны і не вывераны шлях свайго развіцця. Яны страцілі тэрытарыяльную цэласнасць, кіруемасць краінай. Сёння яны нават не могуць гарантаваць бяспеку сваіх грамадзян. І ў сувязі з гэтым, сёння, напэўна, варта было б павучыцца на чужых памылках, не дапусціць магчымых праяў негатыўных радыкальных элементаў у нас, забяспечыць тую мадэль развіцця, тую мадэль кіравання, якая б дала магчымасць грамадзянам рэалізаваць свае задаткі, свой патэнцыял для развіцця эканомікі Беларусі. Нашы суседзі прадэманстравалі, асабліва, Украіна шлях па якім адбываецца эскалацыя канфлікту паміж рознымі групамі насельніцтва па рэлігійнай, этнічнай і моўнай прыкметах. І гэтыя віды супярэчнасцей - вядома, фатальныя, бо ставяць пад сумненне жыццё чалавека. А, як вядома, гарантаванне бяспекі грамадзян з'яўляецца базавым патрабаваннем у сучасным свеце 21 стагоддзя».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: