
У аўторак, 14 лютага, у Мінску праходзіць першае пасяджэнне Камітэта нацыянальных каардынатараў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ). У беларускай сталіцы сабраліся прадстаўнікі 18-ці краін, а таксама генеральны сакратар ЦЕІ. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прадставіць ім прыярытэты і папярэднюю праграму старшынства Беларусі ў арганізацыі ў 2017 годзе.
Якія інтарэсы Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве? Пра гэта ў эфіры «Радыёфакта» расказаў загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей Кізіма.