- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Палявая пошта N28666. Чырвонаармейская газета «На разгром врага» – «Эпізоды Вялікай вайны», 3.03.2019 (аўдыё)
- Палявая пошта N28666. Чырвонаармейская газета «На разгром врага» – «Эпізоды Вялікай вайны», 3.03.2019 (аўдыё)

Газеты ваеннага часу (сярод іх нават рукапісныя!) захоўваюцца ў музеях, архівах, але ж гэтая – нібыта «наша», таму што доўгі час захоўвалася ў бібліятэцы Дома радыё. Трапіла, можна сказаць, выпадкова: наш калега прывёз яе з Германіі, калі ў канцы 70-х група cавецкіх войск пакідала ГДР...
Год выдання 1943-ці. Сапраўдны рарытэт і шчымлівая памяць – старонкі, кранутыя вайной і часам. Зжаўцелыя, ссохнутыя лісты, іх абрыўкі, а сама падшыўка – нейкая нязвыкла лёгкая. І ўсё гэта выклікае хваляванне і захапленне...
Аўтар і вядучая праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціна Стэльмах запрасіла у студыю Галоўнага захавальніка фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Святлану Патупчык, каб разам пагартаць старонкі гісторыі.
Эфір ад 3 сакавіка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: