Падзяліцца:
Памяці Рыгора Барадуліна – «Беларуская калекцыя», 23.02.2017
22 лютага 2017
Памяці Рыгора Барадуліна – «Беларуская калекцыя», 23.02.2017 У музычны альбом «Песні матчыны з Вушаччыны» ўвайшлі народныя песні з кнігі, якую ў свой час выдаў Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Класік моцна шанаваў фальклорную спадчыну сваіх родных мясцін – Вушаччыны. Маладыя сучасныя музыканты пераасэнсавалі і стварылі новыя версіі народных твораў. Каардынатар і ініцыятар музычнага праекта – лідар групы «Vuraj» Сяргей Доўгушаў – госць праграмы «Беларуская калекцыя». Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, у чацвер, 23 лютага, у 21-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: