Падзяліцца:
ПАМЯЦІ ДЗМІТРЫЯ ПЯТРОВІЧА – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 2.12.2020
2 снежня 2020
ПАМЯЦІ ДЗМІТРЫЯ ПЯТРОВІЧА – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 2.12.2020

«Усе жывем пад купалам нябесным...
Пасля зімы чакаем мы прадвесня,
І першы гром з маланкай-бліскавіцай,
І смак вады – гаючае жывіцы,
Якая дорыць людзям маладосць...
Любіце свет такім, які ён ёсць!» (Дзмітрый Пятровіч)

Сёння на хвалі праграмы «Творчы вечар»вечар памяці вядомага беларускага паэта і празаіка, публіцыста і кампазітара, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» ДЗМІТРЫЯ ПЯТРОВІЧА, які шмат гадоў працаваў вядучым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

На яго творчым рахунку велізарная літаратурная спадчына, прасякнутая філасофскім роздумам, якая распавядае аб такіх каштоўнасцях, як любоў да роднай зямлі і простага чалавека. Гэта быў шчыры, адкрыты, добрасумленны чалавек з нібыта дзіцячым успрыманнем жыцця, надзвычай пазітыўны, які з вялікай пашанай і любоўю ставіўся да людзей.

ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ сябраваў з Першым нацыянальны каналам Беларускага радыё і зусім нядаўна прыходзіў да нас у госці, каб павіншаваць радыё з 95 годдзем. У той жа час мы запісалі вялікае інтэрв’ю для нашай праграмы «Творчы вечар». Але ж так распарадзіўся лёс, што ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ больш няма з намі, яго жыццё трагічна абарвалася.

Пайшоў з жыцця цудоўны чалавек, паэт, грамадзянін, але яго паэтычнае слова, яго душа засталіся з намі, яны гучаць і адгукаюцца ў нашых сэрцах.

Пачатак эфіру – 2 снежня ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: