
Генерал арміі Іван Чарняхоўскі прыняў камандаванне Трэцім Беларускім фронтам у красавіку 1944 года, калі яму было ўсяго 38 гадоў, і пад яго кіраўніцтвам былі паспяхова праведзены Віцебска-Аршанская, Мінская, Вільнюская, Каўнаская аперацыі.
Памяць пра вядомага палкаводца беражліва захоўваецца ў гімназіі №11 Мінска, якая носіць яго імя. Тут створаны музей «Вызваленне Беларусі», экспанаты якога распавядаюць пра жыццёвы і баявы шлях Івана Данілавіча Чарняхоўскага. Сярод арыгінальных дакументаў можна пабачыць карту Усходняй Прусіі з яго надпісам.
У праграме, прысвечанай памяці генерала Чарняхоўскага, прымаюць кіраўнік музея-настаўніца Галіна Гірш і навучэнцы гімназіі.
Эфір праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» за 19 мая, 16-40.