Падзяліцца:
ПАПУЛЯРНЫЯ МАРШРУТЫ СЕЛЬСКАГА ТУРЫЗМУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 29.01.2022 (відэаанонс)
28 студзеня 2022
ПАПУЛЯРНЫЯ МАРШРУТЫ СЕЛЬСКАГА ТУРЫЗМУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 29.01.2022 (відэаанонс)

Сёлета Чэрвеньскі раённы турыстычна-краязнаўчы цэнтр прапануе даволі шырокі выбар маршрутаў. Асабліва запатрабаваны туры выхаднога дня. Акцэнт зроблены на беларускія нацыянальныя брэнды і духоўныя каштоўнасці. Наведвальнікі з Украіны, Расіі, Грузіі, Арменіі, Узбекістана, Літвы і Польшчы маюць магчымасць пазнаёміцца са святымі месцамі і прыняць удзел у службе праваслаўных і каталіцкіх храмаў.

Мясцовыя прадпрыемствы запрашаюць наведвальнікаў на тэматычныя экскурсіі. У суботу і нядзелю павялічваецца колькасць жадаючых у Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкі. Турыстам прадстаўляецца магчымасць пазнаёміцца з усёй прадукцыяй прадпрыемства.

Адкуль завозіцца воўна для выпуску цёплых беларускіх брэндаў? Колькі аперацый неабходна выканаць, каб вырабіць смілавіцкія валёнкі? Ці ёсць будучыня ў прамысловага турызму?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 29 студзеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: