Падзяліцца:
ПАРТНЁРСТВА НА ЖНІВЕ – КАШТОЎНАЯ ТРАДЫЦЫЯ! – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 9.07.22 (відэаанонс)
8 ліпеня 2022
ПАРТНЁРСТВА НА ЖНІВЕ – КАШТОЎНАЯ ТРАДЫЦЫЯ! – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 9.07.22 (відэаанонс)

У новым уборачным сезоне аграрыі Магілёўскай вобласці максімальна задзейнічалі ўнутраныя рэзервы. Упершыню на старце жніва арганізавалі перакідку камбайнаў паміж раёнамі. Значную дапамогу аказваюць рэгіянальныя камбінаты хлебапрадуктаў і прамысловыя прадпрыемствы горада.

Аграрыям Брэстчыны тэхнікай і кадрамі дапамагаюць гарадскія партнёры. 100 новых камбайнаў «Гомсельмаша» уключаны ў работу, што здымае напружанасць. 265 гектараў сёння складае нагрузка на адзін камбайн. Апраўдалі надзеі хлебаробаў азімыя культуры. Больш за 50 цэнтнераў на ўрадлівых глебах атрымана ўраджайнасць ячменю. Аптымістычны прагноз і на рапс.

Пад якія культуры гаспадаркі павялічылі плошчу? Што дапаможа вырашыць праблему бялку? Куды пойдзе фуражнае збожжа? Як пазбегнуць паломкі тэхнікі?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 9 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: