Падзяліцца:
Паспяховы сямейны бізнес – «Свая зямля», 24.12.2018 (відэаанонс)
23 Снежня 2018
Паспяховы сямейны бізнес – «Свая зямля», 24.12.2018 (відэаанонс) Некалькі пакаленняў Драгуноў працавалі на зямлі ў Барысаўскім раёне, дынастыю сёння працягваюць Ніна Драгун з сынам Цітурам і пляменнікам Уладзімірам. У сялянска-фермерскай гаспадарцы займаюцца вырошчваннем садовых культур. Свежую ягаду і яблыкі пастаўляюць на айчынны рынак. Частку прадукцыі прадаюць на экспарт. Нават у Германіі ацанілі высокую якасць парэчкі і гатовы закупляць у значных аб'ёмах. Саджанцы буякоў, маліны, суніц і яблынь чакаюць на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. У планах наладзіць шокавую замарозку і выконваць заказы партнёраў з Еўропы. Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 24 снежня, у 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=hoXoq2FhTCc&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: