- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Павышаць ураджайнасць нават у складаных умовах – «Свая зямля», 18.08.2018
- Павышаць ураджайнасць нават у складаных умовах – «Свая зямля», 18.08.2018

На фінішы жніва ў рэспубліканскім штабе Мінсельгасхарча звяртаюць увагу на якасць правядзення ўборкі – пасля летняга дажджу на палетках высокая вільготнасць выклікала рост расліннасці, ці так званага падгону. Гэта ўскладняе абмалот збожжавых. Беларускія вучоныя разам са спецыялістамі Мінсельгасхарча з улікам асаблівасцей гэтага сезона выпрацавалі рэкамендацыі па структуры збожжавых. Ва ўмовах адсутнасці доўгі час вільгаці ў глебе варта перавагу аддаваць засухаўстойлівым культурам. У спякоту эканамічна выгадна вырошчваць сумясі азімых збожжавых з бялковымі культурамі. Ні ў якім разе нельга спыняць работу па павышэнні ўрадлівасці глебы. Гэта адзін з важных рэзерваў павышэння ўраджайнасці нават у складаны сезон.
Падрабязнасці – ў праграме «Свая зямля», 18 жніўня ў 6-20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: