Падзяліцца:
ПЕРАМОГІ КОБРЫНСКІХ СЫРАРОБАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 26.12.2020 (відэаанонс)
24 снежня 2020
ПЕРАМОГІ КОБРЫНСКІХ СЫРАРОБАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 26.12.2020 (відэаанонс)

2020 год лічыць удалым калектыў Кобрынскага масларобна-сыраробнага заводу. Высокая якасць прадукцыі прызнана ў рэспубліканскіх конкурсах «Народная марка» і «Лепшая прадукцыя года-2020». Стабільнасць продажу на ўнутраным і знешнім рынках павышае эфектыўнасць і павялічвае прыбытак. Заслужана прадпрыемства выйшла ў прызёры рэспубліканскага спаборніцтва і занесена на дошку гонару.

Рэалізацыя інавацыйных праектаў дазволіла павялічыць аб'ёмы і пашырыць адрасы экспарту. Удалося замацаваць свае пазіцыі на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Заключаны выгадныя кантракты з Азербайджанам і Узбекістанам. Канкурэнтаздольныя кобрынскія сыры і ў Казахстане. Буйныя кампаніі Кітая зацікаўлены ў 2021 годзе больш набываць сыроваткі.

Якімі навінкамі ў наступным годзе папоўніцца элітная група? Што за прыярытэты вызначаны ў знешнім гандлі? Чым даражаць кобрынскія сыраробы? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 26 снежня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: