Амаль усе рэгіёны акрамя Віцебскага завяршылі сяўбу ранніх яравых культур. На Гродзеншчыне адны з першых сейбіты Навагрудскага раёна атрымалі перамогу на веснавым палетку. Зараз тэмпы не змяншаюць і да 10 працэнтаў сеюць за дзень цукровых буракоў і кукурузы.
Сёлета ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Прынеманскі» значна абнавілі насенне цеплалюбівых культур і мяркуюць павялічыць аб'ёмы ўласных кармоў. Высакаякаснага мяса і малака будзе больш і сабекошт іх зменшыцца. Сёння тут рацыянальна расходуюць рэсурсы і плануюць павышаць эканамічную эфектыўнасць.
Сакрэтам падзеляцца ўдзельнікі пасяўной кампаніі ў праграме «Свая зямля» – 18 красавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00).
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава раскажа, ад каго атрымалі вялікодныя падарункі дзеці з прыёмных сем'яў Чаускага раёна, пра што мараць хлопчыкі і дзяўчынкі, і якога шчасця такім дзецям жадаюць дарослыя з добрым сэрцам!

