Падзяліцца:
Першы аматарскі радыёпрыёмнік каштаваў трэць месячнай зарплаты (аўдыё)
15 Лістапада 2017
Першы аматарскі радыёпрыёмнік каштаваў трэць месячнай зарплаты (аўдыё) Адкрыццё Мінскай радыёстанцыі выклікала імклівы рост радыёаматараў у Беларусі. У 1925-ым годзе ў сталіцы БССР было ўсяго каля чатырох соцень радыёпрыёмнікаў. Праз два гады прыватных радыёкропак - ужо больш за тысячу. Пры гарадской паштова-тэлеграфнай канторы вырашылі адкрыць спецыяльны кіёск, у ім прадавалі прыёмнікі, дэталі да іх і літаратуру. Восенню 1925-га аматарскі апарат ЛДВ каштаваў 17 з паловай рублёў (для параўнання: сярэдняя зарплата ў прамысловасці тады складала 50 рублёў). Праз месяц у Мінску з'явіліся прыёмнікі "Пралетарый", іх можна было набыць за 15 рублёў. Уладальнік такога апарата мог слухаць перадачы Мінскай радыёстанцыі на адлегласці да 150-ці кіламетраў. У пасляваенны час вытворчасць прыёмнікаў паставілі на паток. Мінскі радыёзавод выпускаў апараты «Піянер», «Камсамолец», «Маршал». Разам з такімі ж заводамі-гігантамі ў Маскве і Рызе яны забяспечылі персанальнай радыёкропкай практычна кожную сям'ю. Выбар быў на любы густ: ад недарагіх дынамічных рэпрадуктараў да элітнага апарата "Звезда-54". Да 1960-га года поўная радыёфікацыя Беларусі была завершана. Па матэрыялах кнігі І.Куркова «Мір жывога эфіру». На фота: даваенны радыёпрыёмнік «Піянер»
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: