- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Першы барытон свету» – «Рэтра», 16.03.2017
- «Першы барытон свету» – «Рэтра», 16.03.2017

Павел Лісіцыян нарадзіўся ў 1911 годзе ва Уладзікаўказе ў працоўнай сям’і, якая сябравала з музыкай. У 4 гады пачаў спяваць, пазней авалодаў віяланчэллю і фартэпіяна. Пачатак жыцця, па прыкладу бацькі, быў звязаны з працай буравікоў, але, апынуўшыся ў Ленінградзе, блізка пазнаёміўся з драматычным тэатрам, куды ўладкаваўся статыстам.
У 21 год Павел паступіў у музычны тэхнікум і сур’ёзна заняўся вакалам – на асваенне спеўных прэмудрасцяў і агранку голасу хапіла трох гадоў...
У Вялікім тэатры Масквы Павел Лісіцыян дэбютаваў у красавіку 1941 года. У ваенны час выступаў у тыле і на перадавой. Мірны час быў перыядам небывалай папулярнасці артыста і на Радзіме, і далека за яе межамі. Менавіта амерыканская публіка назвала яго «першым барытонам свету».
Пасля развітання з тэатрам у 1966-м, Лісіцыян знайшоў сябе і ў сольных выступленнях на сцэнах краіны, і ў педагагічнай дзейнасці, даючы майстар-класы нават у Германіі. Выкладаў да апошніх дзён. Вучні прыходзілі да 92-гадовага настаўніка незадоўга да яго адыходу ў ліпені 2004 года...
Праграма «Рэтра», 16 сакавіка, 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: