1 студзеня ў праграме «Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч загучыць прэм’ера! Адмыслова да новага года сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі падрыхтаваў новую канцэртную праграму з удзелам зорак нацыянальнай оперы і аперэты, а таксама хора Белтэлерадыёкампаніі.
Калі вам цікава, як гучыць знакамітае глебаўскае «Адажыа» з «Маленькага прынца» у джазавай апрацоўцы, або як сусветна вядомая прыма Аксана Волкава спявае новую версію Ave Maria, далучайцеся да нашай хвалі ў 21-05!
Галоўны дырыжор аркестра Аляксандр Сасноўскі раскажа пра цікавыя рэпертуарныя знаходкі, узгадае, як сустракаў Новы год за дырыжорскім пультам, запросіць у Брэст на «Студзеньскія музычныя вечары», і канешне, павіншуе ўсіх слухачоў Першага нацыянальнага з Новым, 2019 годам!