
1 снежня ў першай частцы праекта «Настрой» адбудзецца сустрэча з салісткай вакальна-інструментальнага ансамбля «Чараўніцы» Палінай Базылевай. Спявачка прэзентуе сваю новую сольную работу. Пачатак сустрэчы з ёй – у 13-15.
Пасля 14 гадзін у студыю завітае лаўрэат міжнародных конкурсаў, знакаміты піяніст, кампазітар, арганізатар і арт-дырэктар міжнароднага конкурсу юных музыкантаў «Палескі агеньчык» Юрый Бліноў.
Далучайцеся да размовы з гасцямі эфіру. Нумар тэлефона ў студыі (17)284-87-21, СМС-паведамленні дасылайце на кароткі нумар 1062.