- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Першы ўкос на кобрыншчыне, і што патрэбна вінаграду ў маі – «Свая зямля», 26.05.2018
- Першы ўкос на кобрыншчыне, і што патрэбна вінаграду ў маі – «Свая зямля», 26.05.2018

Веснавыя дажджы спрыяюць адрастанню шматгадовых траў на сенажацях Кобрынскага раёна, падчас першага ўкосу стаўку зрабілі на сена і сянаж. Большасць кармоў закладваюць па сучаснай тэхналогіі ў паліэтыленавую ўпакоўку. Усе ўдзельнікі нарыхтоўчай кампаніі зацікаўлены ў якасці. Кабінентны стыль змянілі работнікі упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Разам з інспектарамі раённай кармавой лабараторыі яны кантралююць выкананне тэхнічных рэгламентаў і аказваюць практычную дапамогу механізатарам.
У другой частцы праграмы намеснік старшыні рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград» Людміла Юзафатава падзеліцца сакрэтам атрымання добрага ўраджаю вінаграду. У маі неабходна выканаць абавязковыя хімічныя апрацоўкі супраць грыбковых інфекцый і ўмацаваць імунітэт лазы некалькімі падкормкамі. Варта звярнуць увагу на эфектыўныя метады беларускіх вучоных і народныя спосабы павышэння ўраджайнасці цеплалюбівай культуры.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» 26 мая ў 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: