Падзяліцца:
Перспектывы развіцця экспарту сельгаспрадукцыі – «Свая зямля», 8.06.2019 (відэаанонс)
7 чэрвеня 2019
Перспектывы развіцця экспарту сельгаспрадукцыі – «Свая зямля», 8.06.2019 (відэаанонс) Выхаднымі завяршае сваю работу 29-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2019» – амаль 600 кампаній і фірм з 30 краін свету падчас дзелавых сустрэч змаглі заключыць выгадныя кантракты. Павышаны інтарэс замежныя партнёры праявілі да навінак машынабудавання Беларусі. Новыя адрасы экспарту з'явіліся ў Гомсельмаша, Бабруйскаграмаша, Лідсельмаша, Мінскага аўтамабільнага завода, Мінскага трактарнага завода. Больш гатовай прадукцыі маюць намер прадаваць беларускія перапрацоўчыя заводы і камбінаты на рынак далёкага замежжа. Паспяхова прайшла прэзентацыя экалагічна чыстай прадукцыі са знакам “арганік”. Міжнародныя эксперты і беларускія спецыялісты вызначаць канкурэнтаздольнасць навінак і зробяць прагноз уплыву сучасных тэндэнцый на сусветны рынак харчавання. Усе падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 8 чэрвеня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=sZqi-gE-FwU&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: