Падзяліцца:
Первый национальный канал Белорусского радио объявляет о начале радиоконкурса «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» (видео+аудио)
2 Верасня 2016
Первый национальный канал Белорусского радио объявляет о начале радиоконкурса «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» (видео+аудио) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё аб'яўляе аб правядзенні з 1 верасня 2016 года радыёконкурсу «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» на арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Радыёконкурс праводзіцца для папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, грамадзянска-патрыятычнага выхавання маладога пакалення, фарміравання ў грамадстве павагі да гераічнага гістарычнага мінулага, культуры свайго народа, любові да Радзімы і роднай мовы. Музычна-патрыятычны конкурс праводзіцца да мая 2017 года па трох намінацыях: «Харавое выкананне», «Ансамблевае выкананне», «Выкананне сола». У радыёконкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Узрост не абмежаваны. Арыгінальнае выкананне прадугледжвае самастойную інтэрпрэтацыю, якая па сваёй сутнасці не супярэчыць класічнаму эталоннаму выкананню Дзяржаўнага Гімна як музычна-паэтычнага твора, што ўслаўляе краіну. Радыёконкурс складаецца з трох тураў: I тур – папярэдні адбор і праслухоўванне дасланых матэрыялаў (з 1 верасня 2016 года да 1 сакавіка 2017 года). II тур – праслухоўванне ўдзельнікаў, якія прайшлі I тур, у жывым выкананні ў Вялікай студыі Дома радыё прафесійным журы (сакавік-красавік 2017 года). III тур – фінал з удзельнікамі, якія прайшлі II тур, абвяшчэнне пераможцаў, сумеснае выкананне Дзяржаўнага Гімна пераможцамі радыёконкурсу і сумесны аўдыёзапіс у Вялікай студыі Дома Радыё (май 2017 года). Для ўдзелу ў радыёконкурсе неабходна прадставіць аўдыёзапіс выканальніцкай версіі Дзяржаўнага Гімна на аўдыяносьбітах альбо ў электронным выглядзе, заяўку на ўдзел у радыёконкурсе, суправаджальны ліст (рэзюмэ), фотаздымак у лічбавым фармаце (для размяшчэння на інтэрнэт-старонцы праекта). Заяўкі і запісы прымаюцца з 1 верасня 2016 года да 1 сакавіка 2017 года па адрасе: 220000, г. Мінск, вул. Чырвоная, д. 4. Альбо па электронным адрасе: talentbelarus@gmail.com з паметкай «На радыёконкурс «Слаўся, зямлі нашай светлае імя»». Тэлефон для даведак: 8 017 284 32 05. Навіны радыёконкурсу, вынікі тураў будуць прадстаўлены ў аднайменнай радыёперадачы, якая будзе выходзіць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё па суботах у 23.45 і нядзелях у 17.45. З падрабязнай інфармацыяй можна таксама азнаёміцца на сайце www.radio1.by. https://www.youtube.com/watch?v=RYtFb_CCTCI&index=1&list=UUcXPsmOSnIJoUvkGKdiwEAg
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: