Падзяліцца:
«Пісаць – нібыта плыць па аблачыне...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 29.06.2023
29 чэрвеня 2023
«Пісаць – нібыта плыць па аблачыне...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 29.06.2023

Шматаблічны свет прыгожага пісьменства дае нам магчымасць звяртацца да розных мастацкіх твораў. Кніга – той спадарожнік, з якім можна бавіць час і ў радасці, і на самоце. Дарэчы, кожная эпоха мела сваіх літаратурных герояў. Яны запаўнялі духоўную прастору жыцця чалавека, а некаторыя нават станавіліся знакам ці сімвалам пэўнага гістарычнага часу. У гэтым – асаблівасць і разам з тым заканамернае развіццё літаратуры.

«Пісаць – нібыта плыць па аблачыне...». Імправізацыя радка і выдавецкі клопат» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыіпісьменнік, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, апошняя з якіх – Нацыянальная літаратурная прэмія 2022 года за кнігу паэзіі «Уладар ветру», дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» АЛЕСЬ БАДАК.

Вершы нашага госця прагучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна.

Эфір29 чэрвеня ў 21.05.

Ілюстрацыя: SB.BY

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: