«Плаці онлайн!» – Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё і Нацыянальны банк распачалі сумесны праект па павышэнні лічбавай граматнасці грамадзян.
Што такое мабільны і інтэрнет-банкінг, як яго адкрыць і што за магчымасці дае дыстанцыйнае самаабслугоўванне ў фінансавай сферы?
Спецыяліст упраўлення лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Алена Куранава дапамагае разабрацца ў гэтых тэхналогіях.
На нашым сайце таксама вы знойдзеце брашуры Нацыянальнага банка па лічбавай граматнасці. Тут ёсць Чырвоная брашура і Сіняя брашура
А таксама кожную пятніцу ў межах праграмы «Дзелавы радыёпартал» можна слухаць чарговыя ўрокі.