Беларускае радыё сумесна з Мінсельгасхарчам, Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК, Беларускім саюзам жанчын у рамках рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве-2023» ушаноўвалі слаўных працаўнікоў Дзятлаўскага раёна.
Арганізатары традыцыйнай акцыі адзначылі ўклад 11 лепшых аграномаў, брыгадзіраў, насенняводаў, дыспетчараў, кухараў і эканамістаў у харчовую бяспеку краіны.
За прафесіяналізм і адданасць справе ім уручылі ганаровыя граматы, падзякі, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Ад супрацоўнікаў Беларускага радыё падарылі шматфункцыянальныя радыёпрыёмнікі, каб сувязь была пастаяннай, а сяброўства мацнейшае.