
Тэма ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей ва ўсе часы была важнай, не губляе яна актуальнасці і ў нашы дні. Наколькі сучасныя падлеткі духоўна блізкія са сваімі бацькамі? Ці гатовыя дзяліцца з імі сваімі дасягненнямі і няўдачамі? І хто для іх аўтарытэт – родны чалавек, настаўнік ці зорка шоў-бізнэсу?
Шчырыя адказы на гэтыя няпростыя пытанні вы можаце пачуць у чарговым выпуску хроніка-дакументальнага праекта «Пакаленне XXI».
Удзельнікі дыскусіі – вучні 10-А класа сталічнай гімназіі №29, а таксама педагог-псіхолаг Вольга Багель і сацыяльны педагог Яўгенія Шумская.
Дванаццаты выпуск праекта "Пакаленне XXI» у суботу, 19 лістапада, у 11-30.
Далучыцца да размовы запрашаюцца і слухачы Першага нацыянальнага канала – педагогі, бацькі і, вядома, самі школьнікі.
Свае думкі і разважанні можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы Беларускага радыё ў facebook.