- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Поколение XXI» – 42 выпуск, 17.06.2017 (аудио)
- «Пакаленне XXI» - 42 выпуск, 17.06.2017 (аўдыё)

Лета – выдатны час для школьнікаў, каб рэалізаваць усе планы, адпачыць і зарабіць кішэнныя грошы. Лагер працы і адпачынку дае магчымасць падлеткам адчуць сябе дарослымі: банкаўская карта, першы запіс у працоўнай кніжцы... Усё гэта не толькі падымае аўтарытэт у кампаніі аднагодкаў, але і дапамагае ўсвядоміць сапраўдны «кошт» грошай, засвоіць важныя ўрокі фінансавай граматнасці.
Пра магчымасці, якія дае лагер працы і адпачынку, мы гаворым з яго кіраўніком у гімназіі №29 Ганнай Рэмізавай і старшакласнікамі. У дыскусіі прыняў удзел і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Цімур Дзесятнік.
Чарговы выпуск праекта «Пакаленне XXI» - у суботу, 17 чэрвеня, у 11-30. Далучыцца да размовы запрашаюцца і слухачы Першага нацыянальнага канала - педагогі, бацькі, і вядома, самі школьнікі.
Свае думкі і развагі можна даслаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: