Падзяліцца:
«Поколение XXI» - 43-й выпуск, 24.06.2017 (аудио)
23 чэрвеня 2017
«Поколение XXI» - 43-й выпуск, 24.06.2017 (аудио) Чарговы выпуск праекта «Пакаленне XXI» раскажа, як старшакласнікі могуць цікава і з карысцю правесці канікулы. Адзін з варыянтаў – летняя школа «Крок у будучыню» Мінскага палаца дзяцей і моладзі. Гэта добрая магчымасць выбраць прафесію, палепшыць свае веды ў інфарматыцы, паспрабаваць сілы ў праграмаванні, стварыць уласны праект і абараніць яго. «А яшчэ гэта – магчымасць наведаць вядомыя IT-кампаніі краіны» - дадае загадчык лабараторыі эксперыментальнага мадэлявання палаца Раман Гут. З ім салідарныя і ўдзельнікі першай змены летняй школы. Больш падрабязна пра іх дасягненні і поспехі – у суботу, 24 чэрвеня, у 11-30. Далучыцца да размовы запрашаюцца і слухачы Першага нацыянальнага канала – педагогі, бацькі і, вядома, самі школьнікі. Свае думкі і развагі можна даслаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: