Падзяліцца:
«Поколение XXI» - 44 выпуск, 1.07.2017 (аудио)
30 чэрвеня 2017
«Поколение XXI» - 44 выпуск, 1.07.2017 (аудио) Праект «Пакаленне XXI» працягвае знаёміць з рознымі магчымасцямі летняга адпачынку нашых герояў – сталічных школьнікаў. У суботу, 1 ліпеня, прапануем наведаць «Юніцэнтр-21». Гэта навукова-даследчы і метадычны цэнтр выкладчыкаў і навучэнцаў на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Школьнікі, якія цікавяцца матэматыкай, інфарматыкай, фізікай і астраноміяй, ужо з малодшых класаў могуць спрабаваць свае сілы ў інтэлектуальных мерапрыемствах, якія праходзяць пад эгідай цэнтра. А ўлетку таленавітыя падлеткі наведаюць Рэспубліканскую навукова-даследчую школу настаўнікаў і вучняў «Брыганціна». У чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI» вас чакае сустрэча з удзельнікамі гэтай летняй школы, а таксама з дырэктарам «Юницентра» Барысам Задворным і старшым выкладчыкам кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандрам Буслаўскім. Далучыцца да размовы запрашаюцца і слухачы Першага нацыянальнага канала – педагогі, бацькі і, вядома, самі школьнікі. Свае думкі і развагі можна даслаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: