Падзяліцца:
«Поколение XXI» – 45 выпуск, 8.07.2017 (аудио)
7 ліпеня 2017
«Поколение XXI» – 45 выпуск, 8.07.2017 (аудио) У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» размова пойдзе аб дзейнасці і летніх мерапрыемствах Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Больш за 15 гадоў тут выхоўваюць спартыўных, творчых, ініцыятыўных падлеткаў. Зусім не абавязкова, што гэтыя маладыя людзі звяжуць сваё жыццё з прафесіяй ратавальніка. Галоўнае – яны не разгубяцца ў надзвычайнай сітуацыі і змогуць аказаць першую дапамогу пацярпелым. Маладыя актывісты Паліна Іванова і Арцём Волчак падзеляцца сваімі ўражаннямі аб летніх праектах арганізацыі, а начальнік аддзела сацыякультурнай дзейнасці Цэнтра прапаганды і сацыякультурнай дзейнасці Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Карына Турбан раскажа, як прафесіяналы дапамагаюць дзецям на практыцы асвойваць правілы бяспекі жыццядзейнасці. Эфір у суботу, 8 ліпеня, у 11-30. Далучыцца да размовы запрашаюцца і слухачы Першага нацыянальнага канала - педагогі, бацькі і, вядома, самі школьнікі. Свае думкі і развагі можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: