
Сучасныя падлеткі зацікаўленыя сваёй будучыняй, пры гэтым выбіраць сферу інтарэсаў яны пачынаюць звычайна рана, а сёння існуе шмат магчымасцей бліжэй пазнаёміцца з той ці іншай прафесіяй.
У чарговым выпуску праграмы запрашаем наведаць лабараторыі і адукацыйныя цэнтры аддзела тэхнічнай творчасці і спорту Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Тут створаны выдатныя ўмовы для развіцця новага пакалення захопленых і актыўных дзяцей, якія здольныя пабудаваць паспяховую будучыню ў новым тэхналагічным асяроддзі.
Пра гэта раскажуць самі наведвальнікі гурткоў і лабараторый, а таксама загадчык аддзела тэхнічнай творчасці і спорту палаца Аляўціна Урбан.
Эфір – у суботу, 16 верасня, ў 11.30.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ альбо размясціць на афіцыйнай старонцы радыёканала у facebook.