Падзяліцца:
«Поколение XXI» - 54 выпуск, 23.09.2017 (аудио)
22 Верасня 2017
«Поколение XXI» - 54 выпуск, 23.09.2017 (аудио) Уявіць жыццё сучаснага чалавека без ведання замежнай мовы, а то і некалькіх, мабыць, немагчыма. Нездарма карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў школьнікаў, ды і ў бацькоў, школы з лінгвістычным ухілам, розныя маўленчыя курсы, дадатковыя заняткі з рэпетытарамі. Якія ж мовы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю і колькі замежных моў жадаюць ведаць школьнікі? І галоўнае – наколькі свядома імкнуцца яны валодаць імі, як мяркуюць выкарыстоўваць іх у далейшым жыццці? Адказы шукаем у чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI». Да дыскусіі запрошаны дырэктар сталічнай гімназіі №29 Таццяна Лукша, намеснік дырэктара па замежных мовах Людміла Герасенка і самі старшакласнікі. Эфір – у суботу, 23 верасня, у 11-30. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ альбо размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: